Our Lady of Medjugorje Messages containing 'бога'

Total found: 49
"Дарагія дзеці! Я радуюся з вамі і дзякую вам за кожную ахвяру і малітву, якія вы ўчынілі ў маіх намерах. Дзеці, памятайце, што вы важныя ў маім плане выратавання чалавецтва. Вярніцеся да Бога і маліцеся, каб Дух Святы дзейнічаў у вас і праз вас. Дзеці, я з вамі ў гэтыя дні, калі сатана змагаецца за вайну і нянавісць. Падзел моцны, і зло дзейнічае ў чалавеку, як ніколі. Дзякуй, што адгукнуліся на мой заклік. "
"Дарагія дзеткі! Маліцеся, каб Дух Святы асвятліў вас, каб з радасцю шукалі Бога і былі сведкамі бязмежнай любові. Я з вамі, дзеткі, і зноў заклікаю ўсіх вас: -будзьце адважнымі і сведкамі добрых спраў, якія Бог чыніць у вас і праз вас. Радуйціся ў Богу. Рабіце дабро бліжняму, каб добра было вам на зямлі і маліцеся за мір, які знаходзіцца пад пагрозай, бо сатана хоча вайны і смуты. Дзякуй, што адказалі на мой заклік. "
"Дарагія дзеткі, хай Усявышні дазволіць мне быць з вамі і быць вашай радасцю і дарогай надзеі, таму што чалавецтва вырашыла памерці. Вось чаму ён паслаў мяне навучыць вас, што без Бога ў вас няма будучыні. Будзьце, дзеткі, прыладамі любові для ўсіх тых, хто не сустрэў Бога любові. Сведчыце з радасцю сваю веру і не губляйце надзеі на перамену чалавечага сэрца. Я з вамі і благаслаўляю вас сваім матчыным благаслаўленнем. Дзякуй, што адказалі на мой заклік. "
"Дарагія дзеці! Усявышні паслаў мяне да вас, каб навучыць вас маліцца. Малітва адкрывае сэрцы і дае надзею, а вера нараджаецца і ўмацоўваецца. Запрашаю вас, дзеці, з любоўю вярнуцца да Бога, бо Бог — вашая любоў і надзея. У вас няма будучыні, калі вы не вызначыцеся з Богам, і таму я з вамі, каб весці вас, каб вы вырашыліся на навяртанне і жыццё, а не на смерць. Дзякуй, што адказалі на мой заклік. "
"Дарагія дзеці! Найвышэйшы дазволіў мне быць сярод вас, маліцца за вас, быць вашай Маці і вашым прытулкам. Дзеткі, я запрашаю вас вярнуцца да Бога і малітвы, і Бог вас шчыра дабраславіць. Дзякуй, што адказалі на мой заклік. "
"Дарагія дзеці! Маліцеся і аднаўляйце вашыя сэрцы, каб дабро, якое пасеялі, прынесла плён радасці і еднасці з Богам. Пустазелле авалодала многімі сэрцамі, і яны сталі бясплоднымі, таму вы, дзеткі, будзьце святлом, любоўю і маімі працягнутымі рукамі ў гэтым свеце, які прагне Бога, які ёсць любоў. Дзякуй, што адказалі на мой заклік. "
"Дарагія дзеці! У гэты час ласкі маліцеся са мной, каб дабро перамагло ў вас і вакол вас. Асаблівым чынам, дзеці, маліцеся разам з Езусам на Яго крыжовым шляху. Укладзіце ў вашыя малітвы усё чалавецтва, якое блукае без Бога і без Яго любові. Будзьце малітвай, будзьце святлом і сведчыце ўсім сустрэтым, дзеткі, што міласэрны Бог злітуецца над вамі. Дзякуй, што адказалі на мой заклік. "
"Дарагія дзеткі! Я з вамі, каб сказаць вам, што я люблю вас і заахвочваю да малітвы, таму што сатана моцны і з кожным днём яго сіла мацнее праз тых, хто выбраў смерць і нянавісць. Вы, дзеткі, будзьце малітвай і маімі працягнутымі рукамі любові для ўсіх тых, хто знаходзіцца ў цемры і шукае святла нашага Бога. Дзякуй, што адказалі на мой заклік. "
"Дарагія дзеці! Я радуюся з вамі і дзякую Богу за тое, што дазволіў мне быць з вамі, весці вас і любіць вас. Дзеткі, мір знаходзіцца пад пагрозай, а сям'я атакуецца. Дзеткі, я заклікаю вас вярнуцца да малітвы ў сям’і. Пакладзіце Біблію на бачнае месца і чытайце яе кожны дзень. Любіце Бога больш за ўсё, каб добра было вам на зямлі. Дзякуй, што адгукнуліся на мой заклік. "
   




To compare Medjugorje messages with another language versions choose
<<Previous  1 2 3

For God to live in your hearts, you must love.

`