Our Lady of Medjugorje Messages containing 'вельмі'

Total found: 5
"Дарагія дзеці, я дзякую вам, што вы адказалі на мой заклік і сабраліся тут вакол мяне, вашай Нябеснай Маці. Я ведаю, што вы думаеце пра мяне з любоўю і надзеяй. Я таксама люблю вас усіх, як і мой Наймілейшы Сын, які ў сваёй міласэрнай любові зноў і зноў пасылае мяне да вас. Ён, які быў чалавекам, які быў і ёсць Богам у Святой Тройцы Адзіны, Ён, які пакутваў за вас целам і душой, Ён, які стаў хлебам каб накарміць вашыя душы дзеля вашага выратавання. Мае дзеці, я навучу вас, як стаць годнымі Яго любові, як свае думкі кіраваць да Яго і жыць маім Сынам. Апосталы маёй любові, я укрываю вас маім плашчом, таму што, як маці, я хачу абараніць вас. Я прашу вас маліцца за ўвесь свет. Маё сэрца пакутуе. Грахі памнажаюцца, і іх ёсць занадта шмат, але з дапамогай вас, тых хто пакорны, сціплы і напоўнены любоўю, укрыты ад свету, маё Сэрца пераможа. Любіце майго Сына больш за ўсё, і ўвесь свет праз Яго. Ніколі не забывайце, што кожны ваш брат носіць у сабе нешта вельмі каштоўнае - душу. Таму, мае дзеці, любіце ўсіх, хто не ведае майго Сына, каб і яны праз малітву і міласць, якая паходзіць ад малітвы, сталі лепшымі, каб дабрыня ў іх перамагла, і іх душы былі выратаваныя і мелі вечнае жыццё. Мае апосталы, мае дзеці, мой Сын сказаў каб любілі адзін аднаго. Хай гэта будзе напісана ў вашых сэрцах, і з малітвай, імкніціся жыць гэтай любоўю. Дзякуй вам. "
"Дарагія дзеці, гледзячы на вас усіх, што сабраліся вакол мяне, сваёй Маці, бачу вельмі шмат чыстых душ, шукаючых міласці і суцяшэння, якіх ніхто ім не дае. Я таксама бачу тых, хто робіць зло, таму што не маюць добрых прыкладаў. Не ведаюць майго Сына. Тое дабро, якое маўклівае, распаўсюджваецца праз чыстыя душы і з'яўляецца сілай, якая падтрымлівае гэты свет. Ёсць шмат грахоў, але ёсць таксама міласць. Мой Сын пасылае вам мяне, Маму, тую самую для ўсіх вас, каб навучыла вас любіць, каб зразумелі, што вы браты. Прагну вам дапамагчы. Апосталы маёй міласці, даволі жывога прагнення веры і любові, а мой Сын яго прыме, але вы павінны быць годнымі, мець добрую волю і адкрытае сэрца. Мой Сын уваходзіць у адкрытыя сэрцы. Я, як Маці, жадаю, каб вы як мага лепш пазналі майго Сына, Бога з Бога народжанага, каб пазналі веліч яго любові, якой так моцна патрабуеце. Ён узяў на сябе грахі вашыя, атрымаў для вас збаўленне, а наўзамен просіць вас любіць адзін аднаго. Мой Сын ёсць любоў. Ён, не выбіраючы, любіць усіх людзей з усіх краёў і народаў. Калі б, дзеці мае, жылі любоў майго Сына, Яго Валадарства было б ўжо на зямлі. Таму, апосталы маёй любові, маліцеся. Маліцеся каб мой Сын і Яго міласць былі бліжэй да вас, каб сталі прыкладам любові і дапамаглі ўсім тым, хто не ведае майго Сына. Ніколі не забывайце, што мой Сын, у Святой Тройцы адзіны, любіць вас. Любіце свае пастыраў, і маліцеся за іх. Дзякуй. "
"Дарагія дзеці, маё матчына сэрца палае, калі я гляджу на дзяцей, якія не любяць ісціну, якія яе хаваюць, калі я гляджу на сваіх дзяцей, якія не моляцца з любоўю і праз учынкі. Мне вельмі крыўдна, калі я кажу майму Сыну, што многія з маіх дзяцей страцілі веру, што не ведаюць Яго. Таму я заклікаю вас, апосталы маёй любові, імкнецеся глядзець у самую глыбіню чалавечых сэрцаў, і там вы напэўна знойдзеце маленькі схаваны скарб дабрыні. Погляд такім чынам змяшчае міласэрднасць Айца Нябеснага. Вы павінны шукаць добро нават там, дзе ёсць найвялікшае зло, спрабаваць зразумець іншага, а не асуджаць яго. Сапраўды гэтага чакае ад вас мой Сын, а я, як маці, заклікаю вас, каб паслухаліся Яго. Дарагія дзеткі, дух мацнейшы за цела, бо праз любоў і ўчынкі пераадольвае ўсе перашкоды. Не забывайце, што мой Сын палюбіў вас і любіць. Яго любоў у вас і з вамі, калі вы адзінасутны з Ім. Ён з'яўляецца святлом свету, нішто і ніхто не можа спыніць Яго канчатковую славу. Таму вы, апосталы маёй любові, не бойцеся сведчыць аб праўдзе. Абвяшчайце пра яе з захапленнем, праз учынкі, любоў, адданасць, але дзейнічайце заўсёды з пакорай. Дайце праўдзівае сведчанне ўсім хто не спазнаў майго Сына. Я буду з вамі, і буду дадаваць вам адвагі. Давайце доказ любові, якая ніколі не сканчаецца, таму што паходзіць ад Айца Нябеснага, які вечны і ахвяруе вечнасць усім маім дзяцям, Дух майго Сына заўсёды будзе з вамі. Зноў заклікаю вас мае дзяці маліцца за сваіх пастыраў, маліцеся каб любоў майго Сына вяла іх. Дзякуй. "
"Дарагія дзеці! Маліцеся! Кожны дзень маліцеся на ружанцу- гэта вянок руж, які звязвае мяне як маці непасрэдна з вашым болем, пакутамі, жаданнямі і надзеямі. Апосталы маёй любові, я з вамі дзякуючы ласцы і любові майго Сына і прашу ў вас малітвы. Свет вельмі моцна мае патрэбу ў вашых малітвах, каб душы маглі навярнуцца. Адкрыйце свае сэрцы з поўным даверам майму Сыну, і Ён напіша ў іх кароткае апісанне свайго слова - гэта Любоў. Жывіце ў бесперапыннай сувязі с Найсвяцейшым Сэрцам майго Сына. Дзеці мае, як Маці, кажу вам, што прыйшоў час стаць на калені перад маім Сынам, прызнацца, што Ён Бог ваш - цэнтр вашага жыцця. Прынясіце яму падарункі, якія Ён любіць больш за ўсё, гэта значыць любоў да бліжняга, міласэрнасць і чыстае сэрца. Апосталы маёй любові, многія з маіх дзяцей яшчэ не прызнаюць майго Сына сваім Богам, тыя, хто яшчэ не зведаў Яго любові. Аднак вы, малітвамі, будзеце размаўляць з чыстым і адкрытым сэрцам, з дарамі, якія вы прыносіце майму Сыну, што адкрыюцца нават самыя жорсткія сэрцы. Апосталы маёй любові, сіла магутнай малітвы сэрца, поўнай любові - перамяняе свет. Таму дзеці мае, маліцеся, маліцеся, маліцеся. Я з вамі. Дзякую вам. "
"Дарагія дзеці! У гэты час ласкі я хачу бачыць вашы твары перамененыя ў час малітвы. Вы вельмі абцяжараныя зямнымі клопатамі і не адчуваеце, што вясна на парозе. Дзеткі, вы закліканы да пакаяння і малітвы. Гэтак жа як прырода змагаецца ў цішыні за новае жыццё, вы закліканы адкрыць сябе ў малітве да Бога, у якой вы знойдзеце спакой і цяпло вясновага сонца ў вашых сэрцах. Дзякуй, што адгукнуліся на мой заклік. "
   




To compare Medjugorje messages with another language versions choose

For God to live in your hearts, you must love.

`